Сімеонэ, Гвардыёла, Клоп, Потэр і Алегры – у топ-5 самых высокааплатных трэнераў свету
30 сакавіка 2023, 18:30
Журналісты L’Equipe апублікавалі дадзеныя па найбольш высокааплатных трэнерах свету.
Рэйтынг узначальвае коўч «Атлетыка» Дыега Сімеонэ. У топ-3 – Юрген Клоп з «Ліверпуля» і Хасэп Гвардыёла з «Манчэстэр Сіці».
Топ-10 выглядае наступным чынам:
1. Дыега Сімеонэ («Атлетыка») - 34 мільёны еўра ў год;
2. Хасэп Гвардыёла («Манчэстэр Сіці») – 22,4 мільёна еўра;
3. Юрген Клоп («Ліверпуль») – 17,8 млн еўра;
4. Грэм Потэр («Чэлсі») – 13,5 млн еўра;
5. Масіміліяна Алегры («Ювентус») – 12,8 млн еўра;
6. Томас Тухель («Баварыя») – 12 млн еўра;
7. Карла Анчалоці («Рэал») – 11 млн еўра;
8. Сімонэ Індзагі («Інтэр») – 10 млн еўра;
9. Жазэ Маўрынью («Рома») – 9,2 млн еўра;
10. Хабі Алонса («Баер») – 5 млн еўра.