Маўнт зацікаўлены ў трансферы ў «Баварыю» Тухеля
30 сакавіка 2023, 19:14
Паўабаронца «Чэлсі» Мэйсан Маўнт гатовы прыняць прапанову «Баварыі», калі яна паступіць летам. Пра гэта паведамляе The Guardian.
Раней была інфармацыя, што ва ўз'яднанні з 24-гадовым футбалістам зацікаўлены галоўны трэнер мюнхенцаў Томас Тухель. Сам англічанін таксама не супраць далучыцца да экс-коўча ў новым клубе.
Дзеючы кантракт Маўнта разлічаны на лета 2024 года. Ён пакуль не змог дамовіцца з лонданцамі пра пралангацыю пагаднення.
За сітуацыяй таксама сочаць «Ліверпуль» і «Манчэстэр Юнайтэд».
«Чэлсі» хоча зарабіць на Мэйсане мінімум 50 мільёнаў фунтаў. У гэтым сезоне на яго рахунку 3 галы і 6 асістаў у 32 матчах, статыстыка – тут.