Брыгада Кульбакова рассудзіць матч ПАОК і АЕК ў Д1 Грэцыі
31 сакавіка 2023, 11:58
2 красавіка ў Суперлізе Грэцыі пройдзе матч паміж ПАОК і АЕК. Яго рассудзіць беларуская брыгада арбітраў на чале з Аляксеем Кульбаковым.
Дапамагаць гомельскаму арбітру будуць памочнікі Дзмітрый Жук з Мінска і Алег Маслянка з Брэста.