Потэр атрымае 13 мільёнаў фунтаў кампенсацыі за звальненне з «Чэлсі»
3 красавіка 2023, 22:30
Стала вядома, якую суму кампенсацыі атрымае Грэм Потэр за звальненне з «Чэлсі».
Па інфармацыі Daily Mail, лонданскі клуб выплаціць трэнеру 13 мільёнаў фунтаў. Гэта амаль чацвёртая частка ад той лічбы, якая была прадугледжана ў кантракце – 50 мільёнаў фунтаў.
Кантракт Потэра быў разлічаны да 2027 года.
Увосень мінулага года «Чэлсі» заплаціў за коўча 23 мільёны еўра «Брайтану».
Лонданцы займаюць 11-е месца ў турнірнай табліцы, у апошнім сваім матчы Потэр прайграў «Астан Віле» (0:2).