«Мінск» падпісаў двух камерунцаў Саагі і Фабрысе
4 красавіка 2023, 10:18
«Мінск» падпісаў двух камерунцаў: паўабаронцу Саагі Ммбі Аваха Ммбі Дзенягху і абаронцу Руфіна Фабрысе Бекано Нкоа.
Адзначым, што Саагі ў мінулым сезоне ўжо выступаў за сталічны клуб і правёў за каманду 9 матчаў і аддаў 2 дзейсныя перадачы.
Саагі згуляў 23 хвіліны ў матчы другога тура вышэйшай лігі супраць «Слуцка» (1:1).
Абодва камерунскія футбалісты былі ў заяўцы дублюючага складу «Мінска» на матч з аднагодкамі са «Слуцка». Саагі выйшаў у старце.