Зімін падоўжыў кантракт з «Іслаччу»
5 красавіка 2023, 18:12
20-гадовы паўабаронца Арцём Зімін працягнуў кантракт з «Іслаччу». Тэрмін новага пагаднення разлічаны да канца 2024 года.
За асноўную каманду Зімін правёў тры матчы ў чэмпіянаце Беларусі і адзін у Кубку Беларусі.
У 55 гульнях за дубль забіў 14 мячоў і аддаў 21 дзейсную перадачу.