«Баварыя» аштрафуе Манэ і выключыць са складу каманды на найбліжэйшы матч Бундэслігі
13 красавіка 2023, 17:37
Вінгер «Баварыі» Садыё Манэ атрымаў пакаранне ад клуба за бойку з Лероем Санэ пасля матча 1/4 фіналу ЛЧ супраць «Манчэстэр Сіці» (0:3).
31-гадовы сенегалец прапусціць найбліжэйшы матч чэмпіянату супраць «Хофенхайма», які адбудзецца ў суботу, 15 красавіка. Акрамя таго ён будзе аштрафаваны.
Раней выданне BILD паведаміла, што Манэ папрасіў прабачэння ў Санэ перад сённяшняй трэніроўкай.