Асістэнта Маўрынью выдалілі ў матчы з «Ромай» за сутычку з гульцом «Феенаорда»
20 красавіка 2023, 23:21
Сальваторэ Фоці, прадстаўнік трэнерскага штаба Жазэ Маўрынью ў «Роме», быў выдалены ў другім чвэрцьфінальным матчы Лігі Еўропы супраць «Феенаорда».
Італьянец уступіў у сутычку з гульцом суперніка Сант'яга Хіменесам і ўдарыў яго па плячы.
Гэта ўжо 12-е выдаленне трэнерскага штаба «Ромы» у сезоне.
Першы тайм завяршыўся ўнічыю 0:0, у папярэдняй гульні мінімальную перамогу атрымаў «Феенаорд» (1:0).