Перад звальненнем з «Чэлсі» Тухель не дазволіў Боэлі зайсці ў распранальню каманды
21 красавіка 2023, 13:21
Галоўны трэнер Томас Тухель быў звольнены з «Чэлсі» неўзабаве пасля таго, як не дазволіў уладальніку клуба Тоду Боэлі зайсці ў камандную распранальню ў перапынку матчу супраць «Вест Хэма», паведамляе TalkSport.
Боэлі хацеў зайсці ў раздзявалку «Чэлсі» разам з кампаніяй, сярод якой былі дзеці, але Тухель яго не пусціў, паколькі сказаў, што ў яго ёсць важная размова з гульцамі.
У наступным матчы «Чэлсі» прайграў «Дынама» Заграб, пасля чаго быў звольнены.