Тухель пацвердзіў далучэнне Бэры да трэнерскага штаба «Баварыі»
21 красавіка 2023, 17:35
Галоўны трэнер «Баварыі» Томас Тухель паведаміў пра далучэнне Энтані Бэры да трэнерскага штаба каманды.
«Ён прыбыў і я вельмі рады. Мы вельмі хацелі, каб ён быў з намі. Ён – выдатны чалавек, апантаны і кваліфікаваны, ці то ў дэталях, ці то ў стандартных палажэннях. Раней ніколі не бачыў такога ўзроўню», – сказаў Тухель.