«Баварыя» гатова летам выслухаць прапановы па Гнабры
28 красавіка 2023, 17:41
«Баварыя» адкрыта да продажу прынамсі аднаго вінгера летам, таму гатова выслухаць прапановы па Сержу Гнабры, паведамляе Фларыян Плэтэнберг.
Сам гулец яшчэ не прыняў рашэнне адносна сваёй будучыні, канкрэтных перамоў з іншымі клубамі пакуль няма. Футбаліст шчаслівы ў Мюнхене і карыстаецца вялікай павагай у калектыве.
Дзеючы кантракт нападаючага заканчваецца летам 2026-га, ён з'яўляецца адным з самых высокааплатных гульцоў складу.
У гэтым сезоне на рахунку Гнабры 12 галоў і 10 рэзультатыўных перадач у 42 матчах.
Transfermarkt ацэньвае Сержа ў 55 млн еўра, што амаль у 7 разоў больш за суму (8 млн), якую «Баварыя» заплаціла за гульца «Вердэру» ў 2017 годзе.