Video
«Барселона» і «Рэал» сочаць за паўабаронцам «Сельты Б»
28 красавіка 2023, 19:26
«Барселона» і «Рэал» цікавяцца паўабаронцам рэзервовай каманды «Сельты» Уга Сатэла, паведамляе Relevo.
Каталонцы сочаць за 19-гадовым футбалістам ужо некалькі месяцаў, але яшчэ не пачыналі ніякіх перамоваў.
На рахунку Сатэла 1 гол і 2 рэзультатыўныя перадачы ў 23 матчах гэтага сезона. У лютым ён згуляў 16 хвілін за першую каманду ў гульні чэмпіянату супраць «Вальядаліда» (3:0).