Мілеўскі пра вынікі брэсцкага «Дынама»: «Ганьба! Кіслы, збяры там гэтых усіх. Пакажы відэа, як трэба»
29 красавіка 2023, 11:20
Былы нападаючы брэсцкага «Дынама» Арцём Мілеўскі пракаментаваў апошнія вынікі сваёй былой каманды.
«Галоўны настрой. Ганьба! Кіслы [Сяргей Кісляк], збяры там гэтых усіх. Пакажы відэа, як трэба», – напісаў Мілеўскі.
Нагадаем, брэсцкае «Дынама» ў стартавых турах чэмпіянату Беларусі пацярпела 5 паражэнняў з агульнай розніцай мячоў 1:9.