Кіраўнік GOATS з расійскай аматарскай медыялігі: «Аляксандр Глеб не хоча гуляць бясплатна, але ёсць верагоднасць, што ў нас атрымаецца»
1 траўня 2023, 16:01
Аляксандр Глеб можа згуляць за GOATS у расійскай аматарскай медыялізе.
«Ёсць парачка фактараў, ад якіх гэта будзе залежаць – згуляе ён ці не. Я вельмі спадзяюся, што ён згуляе.
Як мінімум ён не жадае гуляць бясплатна. Аляксандр Глеб – зорка сусветнага маштабу, трэба шукаць магчымасці, каб яго запрасіць.
Ёсць верагоднасць, што ў нас усё атрымаецца, і мы ўбачым яго, магчыма, нават у наступным туры супраць «Амкала», – распавёў прэзідэнт аматарскага клубу GOATS Гудзі.
Адзначым, што GOATS уключылі Аляксандра Глеба ў заяўку на сезон Winline Медыялігі-3.