Жаночая зборная Беларусі згуляе з Чэхіяй, Славеніяй і Босніяй і Герцагавінай у Лізе Нацый УЕФА
2 траўня 2023, 14:39
Прайшло лёсаванне жаночай Лігі нацый УЕФА. Зборная Беларусі згодна з рэйтынгам выступіць у Лізе В. Адзначым, што згодна з рашэннем Выканкама УЕФА было прынята рашэнне развесці зборныя Беларусі і Украіны.
Па выніках лёсавання беларускі згуляюць у групе «В4», дзе іх саперніцамі стануць Чэхія, Славенія і Боснія і Герцагавіна.
Каляндар матчаў Лігі В выглядае наступным чынам:
Туры 1-2: 20-26 верасня 2023 года.
Туры 3-4: 25-31 кастрычніка 2023 гады.
Туры 5-6: 29 лістапада – 5 снежня 2023 года.
Падрабязней пра жаночую Лігу Нацый.