Прызначыць Аляксандра Юрэвіча брэсцкаму «Дынама» рэкамендаваў Анатоль Юрэвіч
Як даведалася Tribuna.com, яшчэ да афіцыйнага абвяшчэння адстаўкі Iгара Крывушэнкі з пасады галоўнага трэнера брэсцкага «Дынама» кіраўнікі клуба (не дырэктар, а аблвыканкамаўскія чыноўнікі) звярнуліся ў федэрацыю футбола Беларусі з просьбай паспрыяць у пошуках спецыяліста на замену.
Па некаторых звестках, просьба была агучаная праз сябра выканкама, намесніка старшыні Брэсцкай абласной федэрацыі футбола Яўгена Трацюка.
Той звярнуўся да іншага члена выканкама, а яшчэ і новаспечанага дзяржтрэнера Анатоля Юрэвіча.
Па словах нашых суразмоўцаў, варыянт з Аляксандрам Юрэвічам узнік, па сутнасці, яшчэ за суткі да афіцыйнага растання з Крывушэнкам. Гэта быў адзіны кандыдат ад дзяржтрэнера.
Пра тое, што прапанова з Брэста паступіла яшчэ ў панядзелак, то-бок да афіцыйнай адстаўкі папярэдніка, расказваў затым і сам Аляксандр Юрэвіч.