Заўзятары закідалі поле тэніснымі мячамі падчас матчу «Баер» – «Кёльн»
5 траўня 2023, 23:45
У пачатку другога тайма матча 31-га тура Бундэслігі «Баер» – «Кёльн» заўзятары закідалі поле тэніснымі мячамі.
З-за гэтага гульня была прыпыненая. Матч быў адноўлены пасля таго, як з поля забралі ўсе староннія прадметы.
Ёсць інфармацыя, што гэта пратэст заўзятараў «Кёльна» – яны пратэставалі супраць пераносу гэтай гульні на пятніцу.