«Рэал» і Модрыч дасягнулі поўнай згоды па падаўжэнні кантракту
6 траўня 2023, 12:30
37-гадовы паўабаронца «Рэала» Лука Модрыч працягне кантракт з клубам.
Па дадзеных крыніцы, бакі дасягнулі поўнай згоды па пралангацыі. Засталося толькі падпісаць усе дакументы і паведаміць пра рашэнне афіцыйна, гэта можа адбыцца ў найбліжэйшыя дні.
Дзеючая здзелка харвата заканчвалася летам. Новы дагавор будзе разлічаны да канца наступнага сезона.
Адзначаецца, што перамовы прайшлі вельмі хутка, у іх браў удзел прэзідэнт «Рэала» Фларэнціна Перэс.
У бягучай кампаніі Модрыч правёў 44 матчы, на яго рахунку 6 галоў і 6 асістаў. Статыстыка – тут.