«Аяча» вылецеў з Лігі 1
14 траўня 2023, 08:50
«Аяча» страціў шанцы застацца ў французскай Лізе 1 на наступны сезон.
У 35-м туры каманда прайграла «ПСЖ» (0:5). Каманда мае 23 ачкі і займае 18-е месца. У «Аяча» ўжо няма шанцаў пакінуць зону вылету.
У гэтым сезоне з Лігі 1 вылятаюць 4 каманды. Раней страціў шанцы застацца ў эліце «Анжэ».