Даер падпіша з «Тотэнхэмам» новы 3-гадовы кантракт
17 траўня 2023, 19:00
Абаронца «Тотэнхэма» Эрык Даер вельмі блізкі да падпісання новага кантракту з клубам, паведамляе Нікола Скіра.
Новае пагадненне 29-гадовага англічаніна будзе разлічана да чэрвеня 2026 года.
Эрык выступае за лонданскую каманду з 2014 года, калі перайшоў са «Спортынгу» за 5 млн еўра.
З тых часоў Даер забіў 13 галоў і аддаў 12 дзейсных перадач у 361 матчы.