«ПСЖ» можа падпісаць Алексіса Санчэса на змену Месі
«ПСЖ» разглядае нападаючага «Марселя» Алекіса Санчэса як патэнцыйную змену Ліянэлю Месі, які ўлетку можа пакінуць клуб.
Па інфармацыі La Tercera, прадстаўнікі «ПСЖ» ужо звязаліся з агентам Санчэса, каб прапанаваць умовы супрацоўніцтва. Кантракт чылійца з «Марселем» заканчваецца па завяршэнні гэтага сезона, роўна як і двухгадовая дамова Месі з «ПСЖ».
Зрэшты, «Марсель» імкнецца падоўжыць кантракт з 34-гадовым Санчэсам, які з 18 галамі ва ўсіх турнірах з'яўляецца найлепшым бамбардзірам каманды ў гэтым сезоне. Поўная статыстыка чылійскага форварда – тут.
Ключавым фактарам пры прыняцці рашэння адносна сваёй будучыні для Алексіса можа стаць удзел у Лізе чэмпіёнаў. Па выніках 35 тураў «Марсель» займае трэцяе месца ў Лізе 1, якое гарантуе ўдзел у трэцім кваліфікацыйным раундзе.