Для траплення ў ЛЧ «Ліверпулю» патрэбная перамога ў апошнім туры і 0 балаў «Ньюкасла» і «МЮ» ў двух матчах

20 траўня, 19:40

«Ліверпуль» і «Астан Віла» не выявілі наймацнейшага ў перадапошнім туры АПЛ – 1:1.

На 89-й хвіліне Раберта Фірміна сарваў лік і выратаваў «мерсісайдцаў» ад паразы. Гэта быў апошні матч бразільца на «Энфілдзе», бо па завяршэнні гэтага сезону ён пакіне «Ліверпуль».

Дзякуючы сённяшняму выніку каманда Юргена клопа набрала 66 ачкоў і захоўвае тэарэтычныя шанцы на трапленне ў наступны сезон Лігі чэмпіёнаў. Для таго, каб увайсці ў топ-4 АПЛ, «Ліверпулю» трэба абыйсці «Ньюкасл» або «Манчэстэр Юнайтэд», у якіх па 69 ачкоў.

Гэта магчыма пры ўмове, «МЮ» прайграе абодва матчы, якія ў яго засталіся, а «Ліверпуль» у апошнім туры пераможа «Саўтгэмптан», які ўжо вылецеў у Чэмпіёншып.

Для таго, каб апярэдзіць «Ньюкасл», «чырвоным» гэтак жа трэба перамагаць «Саўтгэмптан», а таксама спадзявацца, што «сарокі» ў двух апошніх турах прайграюць абодва матчы і страцяць перавагу ў розніцы мячоў, якое цяпер складае +35 супраць +28 у «Ліверпуля».