«Астан Віла» выступіць у Лізе канферэнцый, «Тотэнхэм» не трапіў у еўракубкі
28 траўня 2023, 20:44
«Астан Віла» заняла сёмае месца ў чэмпіянаце Англіі і заваявала пуцёўку ў кваліфікацыю Лігі канферэнцый.
У апошнім, 38-м туры, каманда Унаі Эмеры абгуляла «Брайтан» (2:1). «Віла» набрала 61 ачко.
«Тотэнхэм» на гэты раз у еўракубкі не прабіўся. «Шпоры» пасля перамогі над «Лідсам» (4:1) маюць 60 ачкоў і займаюць восьмае месца.