Яўген Абрамовіч: «Молаш проста добры чалавек і трэнер. Гэтага дастаткова»
29 траўня, 22:13
Галкіпер «Тарпеда-БелАЗ» Яўген Абрамовіч падзяліўся меркаваннем аб галоўным трэнеры каманды Дзмітрыі Молашы.
– Дзмітрый Молаш проста добры чалавек і трэнер. Гэтага дастаткова. Астатняе няхай застанецца ў распранальні, расказваць, думаю, не зусім правільна. Мы ўсе задаволены нашым трэнерам.
– Тое, што ён робіць, – працуе?
– Так. Працуе, як мы бачым па выніках, дастаткова добра, – сказаў Абрамовіч у эфіры праграмы «На грани фола».