Андрэй Шаўчэнка пра дабрачынны матч ў Лондане: «Гэта будзе вельмі добры медыйны знак для ўсіх, што мы аб’ядналіся»

3 чэрвеня, 12:46
1

Былы трэнер зборнай Украіны Андрэй Шаўчэнка расказаў прэзідэнту Украіны Уладзіміру Зяленскаму на сустрэчы з ім аб дабрачынным матчы ў Лондане, які ён плануе арганізаваць разам з Аляксандрам Зінчанкам.

«Думаю, гэта будзе вельмі добры медыйны знак для ўсіх, хто аб'яднаўся. Мяркую, там будзе вельмі шмат нашых украінскіх людзей. Хочам таксама зрабіць канцэрт для іх, аб'яднаць усю супольнасць», - сказаў Шаўчэнка.

Дабрачынны матч у падтрымку Украіны Game4Ukraine адбудзецца 5 жніўня ў Лондане на «Стэмфард Брыдж» – стадыёне «Чэлсі». Яго мэта – сабраць сродкі для аднаўлення Міхайла-Кацюбінскага ліцэя ў Чарнігаўскай вобласці, разбуранага расійскімі акупантамі ў сакавіку 2022 года.

Нагадаем, з 24 лютага 2022 году Расія працягвае вайну ва Украіне з выкарыстаннем тэрыторыі Беларусі.