«Ліверпуль» гатовы прадаць хаўбека Кларксана, а Карвальлю адпусціць толькі ў арэнду
7 чэрвеня 2023, 23:07
«Ліверпуль» будзе разглядаць прапановы па продажы паўабаронцы Лейтана Кларксана, паведамляе The Athletic.
Апошні сезон ён правёў у арэндзе ў «Абердзіне», які хоча падпісаць яго на пастаяннай аснове. Таксама ёсць цікавасць ад іншых шатландскіх клубаў.
Кларксан у складзе першай каманды «Ліверпуля» правёў 3 матчы. Статыстыка 21-гадовага англійскага апорніка тут.
Таксама мерсісайдцы летам хочуць адпусціць хаўбека Фабіу Карвалью, але толькі ў арэнду. Яго ўжо хацеў набыць за 10 млн. фунтаў «РБ Лейпцыг», аднак атрымаў адмову.
У гэтым сезоне ў яго актыве 3 галы ў 22 матчах. Статыстыка 20-гадовага партугальскага атакавалага хаўбека тут.