«Манчэстэр Сіці» і «Севілля» 16 жніўня згуляюць за Суперкубак УЕФА
11 чэрвеня, 08:38
Вызначыліся ўдзельнікі матча за Суперкубак УЕФА 2023.
16 жніўня паміж сабой згуляюць пераможцы Лігі чэмпіёнаў і Лігі Еўропы бягучага сезона – «Манчэстэр Сіці» і «Севілля» адпаведна.
Гульню будзе прымаць стадыён імя Георгіаса Караіскакіса ў горадзе Пірэй, Грэцыя.