Пратасевіч наведаў матч «Крумкачоў»
11 чэрвеня 2023, 22:55
Экс-рэдактар тэлеграм-канала NEXTA, былы палітвязень Раман Пратасевіч, памілаваны Лукашэнкам, наведаў матч чэмпіянату Беларусі сярод камандаў другой лігі, у якім «Крумкачы» саступілі «Трактару» (1:3).
Згодна з пратаколам паядынак наведалі 150 гледачоў.