Гулец «Энергетыка-БДУ» Сілінскі пра Барысава: «Тут добрае поле. Лепш, чым на САК гуляць»
13 чэрвеня, 15:21
Паўабаронца «Энергетыка-БДУ» Данііл Сілінскі падзяліўся меркаваннем пра правядзенне дамашніх матчаў на барысаўскім гарадскім стадыёне.
– Так, [да Барысава] адаптаваліся. Хлопцы тут тры гады таму ўжо гралі некаторыя. Добрае поле. Лепш, чым на САК гуляць. Лепш ездзіць на выезды ўжо сюды, – сказаў Сілінскі.