Пасевіч з «чорнага спісу» «мінспорту» абвясціў аб сыходзе з «Нёмана»
30 чэрвеня, 20:27
Паўабаронца «Нёмана», які трапіў у «чорны спіс» так званага міністэрства спорту, Раман Пасевіч аб'явіў аб сыходзе з каманды.
– Прыйшоў час сказаць бывайце. Жадалася, вядома, з'язджаць з гэтай каманды, выйграўшы нешта. Як толькі быў гатовы да гэтага як ніколі, у Бога з'явіліся іншыя планы на мяне.
Дзякуй за цеплыню на стадыёнах і па-за ім. Гродна заўсёды застанецца ў маім сэрцы.
Нашы шляхі разыходзяцца. Усім поспехаў. Усіх абдымаю, – напісаў Пасевіч.