Гальярдзіні пакінуў «Інтэр»
30 чэрвеня, 21:20
«Інтэр» абвясціў пра сыход паўабаронцы Раберта Гальярдзіні. Яго кантракт з клубам заканчваецца сёння.
29-гадовы футбаліст у мінулым сезоне правёў 29 матчаў за каманду. Усяго ён правёў 190 матчаў за каманду.
Разам з камандай ён выйграў 5 трафеяў – чэмпіянат Італіі, 2 разы Кубак Італіі і яшчэ 2 разы – Суперкубак краіны.