Пасевіч пяройдзе ва «Уфу» Гурэнка (Хадасевіч)
30 чэрвеня, 22:08
23-гадовы беларускі паўабаронца Раман Пасевіч пяройдзе ва «Уфу» (Д3), які ўзначальвае Сяргей Гурэнка. Пра гэта паведамляе журналіст Мікола Хадасевіч.
Нагадаем, 30 чэрвеня футбаліст паведаміў, што пакінуў «Нёман». Раней ён патрапіў у «чорны спіс» «мінспорту».