Хаверц будзе атрымліваць у «Арсенале» 17 млн фунтаў у год, што зробіць яго самым высокааплатным гульцом каманды
1 ліпеня, 21:50
Навічок «Арсенала» Кай Хаверц стане самым высокааплатным гульцом лонданцаў.
Па інфармацыі Bild, немец будзе зарабляць каля 17 мільёнаў фунтаў за год без уліку бонусаў.
Да яго больш за ўсё ў «Арсенале» атрымліваў Томас Партэй – 10 мільёнаў фунтаў у год.
Нагадаем, што кантракт Хаверца з «кананірамі» разлічаны на 5 гадоў.