Яблонскі можа пакінуць «Арыс» з-за канфлікту са Шпілеўскім (football.by)
5 ліпеня, 17:28
1
Беларускі паўабаронца кіпрскага «Арыса» і падпісант прарэжымнага ліста Яўген Яблонскі можа пакінуць клуб праз канфлікт з беларускім трэнерам каманды Аляксеем Шпілеўскім, паведамляе football.by.
Выданне паведамляе, што футбаліст мог пакінуць клуб яшчэ ў зімовы перапынак, аднак у той раз бакі змаглі дамовіцца аб працягу супрацоўніцтва.
Адзначым, што таксама паведамляецца, што расійскія клубы не разглядаюцца ў якасці варыянтаў працягу кар'еры. Раней паведамлялася, што Яблонскі можа перайсці ў клуб РПЛ.
У мінулым чэмпіянаце Кіпра Яблонскі правёў 27 матчаў і аддаў 2 выніковыя перадачы.