Грынвуд не будзе ўдзельнічаць у перадсезонным зборы «МЮ»
6 ліпеня, 18:59
Нападаючы «Манчэстэр Юнайтэд» Мэйсан Грынвуд не будзе ўдзельнічаць у перадсезонным зборы каманды.
Рашэнне адносна будучыні 21-гадовага англічаніна будзе прынята да першага тура АПЛ.
Нагадаем, гулец да гэтага часу адхілены ад трэніровак і гульняў з камандай.
У лютым гэтага года з Грынвуда былі знятыя ўсе абвінавачанні ў згвалтаванні, але манкуніянцы працягваюць праводзіць уласнае ўнутранае расследаванне.
Футбаліст паспеў забіць 35 мячоў і аддаць 12 рэзультатыўных перадач у 129 матчах, перш чым ён быў адхілены ў студзені 2022-га.