Жэрдзеў афіцыйна стаў гульцом мінскага «Дынама»
8 ліпеня, 15:09
Беларускі паўабаронца Глеб Жэрдзеў падпісаў кантракт з мінскім «Дынама».
Мінулы сезон 23-гадовы хаўбек правёў у ізраільскай Д2 у складзе «Бней Іегуды». Паўабаронца згуляў у 13 матчах і вызначыўся двума галамі.
Апошнім беларускім клубам Жэрдзева была «Славія», у складзе якой за 2 сезоны ён правёў 55 сустрэч і забіў 18 мячоў.