Паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» Бацішчаў пра другую частку чэмпіянату: «Будзем настройвацца толькі на перамогі»
8 ліпеня, 20:19
Украінскі паўабаронца «Тарпеда-БелАЗ» Аляксандр Бацішчаў пракаментаваў першую палову чэмпіянату, а таксама распавёў пра падрыхтоўку жодзінскага клуба да другой паловы першынства.
– Падагульніце першую палову сезону для каманды. Чаго чакаць ад вас у другім крузе?
– Будзем настройвацца толькі на перамогі. У нас іншай задачы няма. Ну, а што тычыцца першай паловы, то маглі б выціснуць больш. У некаторых матчах страцілі ачкі. Хоць дзесьці і набылі. Пакуль не ведаю, будзем пасля ўсяго рабіць падлікі, а пакуль рана пра нешта сур'ёзнае казаць. Як я ўжо сказаў – рухаемся ад матчу да матчу, – сказаў Бацішчаў.