Серхіа Гомес атрымаў «Залатую буцу» Еўра U-21, апярэдзіўшы Руіса па дадатковых паказчыках
8 ліпеня, 22:33
Тры гульцы забілі па тры галы і сталі лепшымі бамбардзірамі маладзёжнага чэмпіянату Еўропы-2023.
«Залатую буцу» атрымаў Серхіа Гомес, які апярэдзіў украінца Георгія Судакова па агульнай колькасці выніковых дзеянняў (3 галы і 2 асісты супраць 3 галоў ва ўкраінца). У Гомеса і Абеля Руіса роўная колькасць галоў і асістаў, але першаму спатрэбілася менш гульнявога часу, каб аформіць іх.
Другое месца ў рэйтынгу галеадораў Еўра U-21 дзеляць адразу 10 гульцоў.
Фота: твітэр Juan Revelles Tur