Анхеліньё стаў гульцом «Галатасарая»
14 ліпеня, 09:33
«Галатасарай» арандаваў у «Лейпцыга» абаронцу Анхеліньё, паведамляе афіцыйны твітар клуба.
Пагадненне разлічана на адзін год. Клуб заплаціць за арэнду 1, 5 млн. еўра. У «Галатасарая» ёсць опцыя выкупу кантракту за 6 мільёнаў еўра. Зарплата гульца складзе 2,3 млн.
Мінулы сезон 26-гадовы іспанец на правах арэнды правёў за «Хофенхайм». Ён забіў 1 гол і аддаў 10 асістаў у 35 матчах.