Закарыя пагадзіўся перайсці ў «Вэст Хэм»
16 ліпеня, 20:30
Паўабаронца «Ювентуса» Дэніс Закарыя ўсё бліжэй да трансферу ў «Вэст Хэм».
26-гадовы швейцарац ужо выказаў сваю гатоўнасць перайсці ў лонданскі клуб.
Цяпер працягваюцца перамовы наконт кошту і формулы здзелкі.
Раней паведамлялася, што «малатабойцы» прапанавалі за гульца 15 млн еўра.
Акрамя «Вэст Хэма» на Закарыю прэтэндуюць «Ланс» і «Борнмут».