Віліян на год падпісаў кантракт з «Фулхэмам» (Фабрыцыа Рамана)
17 ліпеня, 18:31
Бразільскі паўабаронца Віліян працягне выступы за «Фулхэм» у наступным сезоне, паведамляе інсайдэр Фабрыцыа Рамана.
Паводле інфармацыі крыніцы, бакі падпісалі гадавы дагавор пра супрацоўніцтва.
Нагадаем, што мінулы сезон бразілец таксама правёў у складзе «дачнікаў», але пакінуў каманду па завяршэнні кампаніі.
Раней была інфармацыя пра інтарэс да Віліяна з боку «Нотынгема», «Крыстал Пэлас» і каманд з Саудаўскай Аравіі.