Фота
Кудраўцу разбілі брыво ў матчы з «Арысам», галкіпер працягнуў сустрэчу
1 жніўня, 22:45
1 жніўня БАТЭ сустракаецца ў матчы ў адказ другога раунда Лігі чэмпіёнаў з «Арысам». Лік да 88-й хвіліны 2:5. У сярэдзіне другога тайма варатар барысаўчан Андрэй Кудравец атрымаў пашкоджанне. У адным з эпізодаў гулец саперніка разбіў брыво галкіперу.
Кудравец працягнуў гульню. Пазней з-за крывацёку гульню спынялі двойчы.