Хаві: «Дэмбеле сказаў, што хоча сысці. У яго ёсць прапанова ад «ПСЖ», з якой мы не можам параўнацца»
2 жніўня, 13:17
Галоўны трэнер «Барселоны» Хаві пракаментаваў сітуацыю з вінгерам каманды Усманам Дэмбеле.
«Дэмбэле прыйшоў і сказаў мне, што хоча сысці. У яго ёсць прапанова ад «ПСЖ», з якой мы не можам параўнацца», – сказаў Хаві.
Раней паведамлялася, што «ПСЖ» паспеў актываваць клаўсулу Дэмбеле ў 50 млн еўра да яе падваення з 1 жніўня.