БАТЭ пацвердзіў трансфер Чарнавока
4 жніўня, 20:05
Беларускі паўабаронца Кірыл Чарнавок перайшоў у БАТЭ.
Па дадзеных transfermarkt, кантракт 20-гадовага футбаліста разлічаны да 31 снежня 2025 года.
У гэтым сезоне Чарнавок правёў за «Мiнск» 14 матчаў у чэмпіянаце і Кубку Беларусі і забіў адзін мяч.
Раней футбаліст выступаў за «Рух» і дубль брэсцкага «Дынама».