Шырэр аб магчымым трансферы Кейна ў «Баварыю»: «Давай, Хары, час сыходзіць!»
11 жніўня, 13:31
Былы нападаючы «Ньюкасла» Алан Шырэр пракаментаваў інфармацыю аб тым, што форвард «Тотэнхэма» Хары Кейн пяройдзе ў «Баварыю».
«Давай, Хары, час сыходзіць!», – напісаў Шырэр у сваім твітары.
Алан з’яўляецца найлепшым бамбардзірам у гісторыі АПЛ, забіўшы 260 мячоў. Хары займае другое месца з 213 мячамі.