Маўрысіа Пачэціна: «Улетку з «Чэлсі» сышло занадта шмат паўабаронцаў»
Галоўны трэнер «Чэлсі» Маўрысіа Пачэціна адмовіўся каментаваць магчымае падпісанне паўабаронцы Майсеса Кайседа з «Брайтана».
– Думаю, вы мяне вельмі добра ведаеце – не кажу пра гульцоў, якія не належаць нам. Праяўляю такім чынам павагу.
Што магу вам сказаць – мы вельмі ўпарта працуем, каб паспрабаваць дадаць больш гульцоў у склад, якасных футбалістаў. На дадзены момант не збіраюся казаць пра гульцоў, якія не належаць нам. Трэба праяўляць павагу да іншых клубаў і футбалістаў.
– Ці ёсць зоны, якія вы хацелі б узмацніць?
– Так, але, думаю, гэта відавочна, хіба не? Калі вы глядзіце на склад і параўноўваеце яго з мінулым сезонам, прыкметна, што сышло занадта шмат паўабаронцаў.
У нас ёсць розныя варыянты, мы ўпарта працуем, каб убачыць, што насамрэч можа адбыцца, – сказаў Пачэціна.
Гэтым летам «Чэлсі» пакінулі хаўбекі Кай Хаверц, Мэйсан Маўнт, Матэа Кавачыч, Рубен Лофтус-Чык, НʼГола Кантэ.