Педры з-за траўмы вылецеў на паўтара месяца
24 жніўня, 19:38
«Барселона» паведаміла, што паўабаронца каманды Педры атрымаў траўму.
20-гадовы іспанец пашкодзіў правы квадрыцэпс.
Іспанскі клуб не назваў тэрміны аднаўлення футбаліста. Паводле інфармацыі Mundo Deportivo, гулец выбыў на паўтара месяца.
У двух матчах новага сезона Петры забіў 1 гол.