«Манчэстэр Сіці» падпісаў вінгера «Рэна»
24 жніўня, 20:57
«Манчэстэр Сіці» абвясціў пра трансфер правага вінгера «Рэна» Жэрэмі Доку.
Кантракт з 21-гадовым бельгійцам разлічаны на 5 гадоў.
Раней паведамлялася, што сума трансферу складзе 60 мільёнаў еўра.
Доку павінен стаць заменай Рыяду Марэзу, які перайшоў у Саудаўскі «Аль-Ахлі».
У мінулым сезоне гулец забіў 7 галоў і зрабіў 4 асісты ў 35 матчах за «Рэн».