Ліндстрам пяройдзе з «Айнтрахта» ў «Напалі»
28 жніўня, 15:18
Паўабаронца «Айнтрахта» Еспер Ліндстрам пяройдзе ў «Напалі», паведаміў журналіст Фабрыцыа Рамана.
Сума трансферу складзе 25 мільёнаў эўра. Гулец падпіша кантракт на пяць гадоў.
Ліндстрэм рыхтуецца да вылету ў Італію, сёння ён не трэніраваўся з «Айнтрахтам». Медагляд запланаваны на аўторак.
23-гадовы дацкі футбаліст у бягучым сезоне правёў 3 матчы за «Айнтрахт» і здзейсніў 1 асіст.
Transfermarkt ацэньвае гульца ў 28 мільёнаў эўра.