Лiчка пра Кудраўца: «Будзе канкураваць зімой. Цяпер у мяне 4 варатары»
Галоўны трэнер маскоўскага «Дынама» Марцэл Лічка падзяліўся меркаваннем пра беларускага галкіпера Андрэя Кудраўца. Клуб выкупіў футбаліста ў БАТЭ, аднак футбаліст на правах арэнды застанецца ў барысаўскай камандзе да канца сезона.
– Казалі, што будзем сачыць за гэтым брамнікам. Малады гулец. Хлопец асноўны галкіпер БАТЭ, гуляе ў еўракубках. Трэнер варатароў бачыць пэўны патэнцыял. Ён можа стаць будучыняй клуба.
Я сказаў: Окей, калі вы верыце і лічыце яго добрай інвестыцыяй. Я ніколі не стаяў у варотах. Заўсёды трэба размаўляць з трэнерам варатароў. Цяпер у мяне чатыры варатары. І зімой, калі прыедзе...
– Андрэй.
– Андрэй, так? Андрэй. Будзе канкурэнцыя. Будзе канкураваць.
– Гэта значыць, вы чакаеце яго зімой? Там жа ёсць опцыя...
– Зімой, зімой. Цяпер у мяне чатыры варатары. Таксама малады Ілля Купцоў. Вельмі добры Курбан Расулаў. Паглядзім зімой на зборах, – сказаў Лічка.